Мігранты зноў штурмуюць мяжу ЕЗ з Беларусі. Выжываюць не ўсе


Рэкордная для выходных дзён колькасць спробаў незаконнага пранікнення з беларускай тэрыторыі – 624 – зафіксавалі суседнія з Беларуссю краіны Еўразвязу, піша «Позірк» са спасылкай на звесткі памежных службаў. З пачатку года на мяжы загінула найменей тры мігранты, паведамляе Беларускі памежны камітэт. 

Польска-беларуская мяжа
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мяжа Польшчы з Беларуссю.
Фота: Straż Graniczna / X.com

У суботу, 6 красавіка, папярэджаныя 345 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы (Польшчай – 296; Латвіяй – 44; Літвой – 5), у нядзелю, 7 красавіка, – 279 (Польшчай –232; Латвіяй – 47; Літвой – 0).

Да гэтага самымі напружанымі былі выходныя дні 30 верасня і 1 кастрычніка 2023 года – 568 выпадкаў.

Hавiны
Мігранты актыўна «фарсіравалі» беларуска-польскую мяжу падчас велікодных святаў
2024.04.02 16:25

Разам з тым, Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што ўвечары 8 красавіка на беларуска-польскай мяжы ў Пружанскім раёне памежнікі знайшлі чарговы труп мужчыны неславянскага выгляду. Гэта ўжо трэці факт смерці ўцекачоў на мяжы з Польшчай ад пачатку года.

Цела замежніка было непадалёк брамкі для жывёлы ў польскай загародзе.

Супрацоўнікі Следчага камітэту Беларусі ў асабістых рэчах загінулага знайшлі пашпарт на імя 36-гадовага грамадзяніна Афганістану.

З 2021 года на мяжы з сумежнымі краінамі Еўразвязу зафіксаваныя 48 фактаў гібелі іншаземцаў, 24 з якіх – на мяжы з Польшчай.

Hавiны
«Gazeta Wyborcza»: Бар’ер на польска-беларускай мяжы эфектыўны толькі на 60 %
2024.01.02 18:05

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў