У Іране жанчын без хіджаба пачалі шукаць з дапамогаю камераў назірання


У Іране пачалі ўсталёўваць у грамадскіх месцах відэакамеры для ідэнтыфікацыі жанчын без хіджабаў, перадае дзяржаўнае агенцтва Mizan. Улады лічаць хіджаб «адной з цывілізацыйных асноваў іранскай нацыі». Парушальніц ісламскага дрэс-коду караюць штрафам або арыштам.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Mostafa Meraji / Pixabay

У Іране жанчын без хіджаба будуць шукаць з дапамогаю «разумных відэакамер», якія пачалі ўсталёўваць у грамадскіх месцах. Дзяржаўныя медыі пішуць, што гэтыя захады патрэбныя дзеля «перадухілення супраціву закону аб хіджабе». Такая нязгода з жаночым дрэс-кодам, на меркаванне ўладаў, шкодзіць «духоўнаму іміджу» краіны. Хіджаб яны лічаць «адной з цывілізацыйных асноваў іранскай нацыі».

Менавіта праз «няправільны» вонкавы выгляд жанчын у Іране ў леташнім верасні пачалася хваля пратэстаў, калі пасля арышту памерла 22-гадовая Магса Аміні. Паліцыя нораваў затрымала яе за парушэнне правілаў нашэння хіджаба.

Жанчын абавязалі хаваць валасы пад хусткаю ў 1979 годзе пасля Ісламскай рэвалюцыі. Парушальніц караюць штрафам або арыштам.

Разбор
Душаць пратэсты і пастаўляюць дроны Расеі. Што адбываецца ў Іране, і што з гэтым можна зрабіць
2022.10.24 16:03

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў