Інстытут вывучэння вайны канстатаваў захрасанне расейскіх войскаў па ўсім фронце ва Украіне


Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны ў сваёй чарговай справаздачы напісаў пра зніжэнне тэмпаў расейскіх наступальных аперацыяў уздоўж усёй лініі фронту ва Украіне. «Агульны расейскі наступ набліжаецца да кульмінацыі», – мяркуюць аналітыкі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Баец палка Каліноўскага ў Бахмуце, Украіна. 18 сакавіка 2023 года.
Фота: Полк Каліноўскага / Telegram

У справаздачы ISW за 8 красавіка даюцца заявы кіраўніка Рады рэзервістаў Сухапутных войскаў Украіны Івана Цімочкі. Ён кажа, што расейскія войскі вядуць баі па ўсёй лініі фронту, але іхны наступальны патэнцыял працягвае змяншацца. Цяперашнія атакі Расеі накіраваныя на адцягненне ўвагі і рассейванне ўкраінскіх войскаў у чаканні контрнаступу, адзначыў Цімочка. Гэтак, паводле яго словаў, у Бахмуце і ваколіцах на адных участках тэмпы расейцаў крыху знізіліся, а на іншых яны зусім не прасоўваюцца; наступ на Аўдзееўку «захлынуўся».

Гэтыя звесткі часткова пацвярджаюць расейскія крыніцы, піша ISW.

«Дынаміка ўжывання артылерыі на полі бою ва Украіне адлюстроўвае той факт, што расейскія войскі выкарыстоўваюць артылерыю, каб кампенсаваць свае пагоршаныя наступальныя магчымасці», – мяркуюць аналітыкі.

Такім чынам, расейская армія спадзяецца на артылерыю, каб кампенсаваць няздольнасць учыняць эфектыўныя наземныя атакі і наносіць авіяўдары з выкарыстаннем дэфіцытных высокадакладных боепрыпасаў, гаворыцца ў справаздачы.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 8 красавіка
2023.04.08 19:36

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў