Арменія «актыўна абмяркоўвае» ідэю ўступлення ў Еўразвяз


Міністр замежных справаў Арменіі Арарат Мірзаян у інтэрвʼю турэцкаму тэлеканалу «TRT World» заявіў, што цяпер у краіне актыўна абмяркоўваюцца новыя магчымасці, у тым ліку ідэя ўступлення ў Еўразвяз. Пра гэта паведамляе anewsarmenia.am.

Арарат Мірзаян
Міністр замежных справаў Арменіі Арарат Мірзаян.
Фота: factor.am

Адказваючы на пытанне аб тым, ці задумвалася Арменія пра уступленне ў ЕЗ і ці зацікаўлена ў далучэнні да NATO, кіраўнік МЗС сказаў, што, з улікам усіх выклікаў, якім краіне даводзіцца супрацьстаяць у апошнія 3-4 гады, у Арменіі «актыўна абмяркоўваюцца новыя магчымасці».

«Не адкрыю сакрэту, калі скажу, што ідэя ўступлення ў ЕЗ таксама ёсць у гэтым шэрагу. У народу Арменіі ёсць еўрапейскія памкненні, і, як я ўжо сказаў, мы праходзім гэты працэс і ўбачым, якім будзе канец гэтага працэсу, у якім на дадзены момант ніхто не можа быць упэўнены ці прадказаць яго», – сказаў ён.

Hавiны
«Гэта не па-саюзніцку». Масква заявіла, што Арменія мусіць вызначыцца наконт АДКБ
2024.03.03 23:38

Стасункі Арменіі і Расеі цяпер знаходзяцца ў глыбокім крызісе. Пасля таго як стала канчаткова ясна, што Расея не збіраецца дапамагаць армянам у канфлікце з Азербайджанам, Ерэван стаў шукаць сабе новых саюзнікаў. Прэмʼер-міністр Нікол Пашыньян адкрыта заявіў, што краіна больш не можа спадзявацца на Маскву як на гаранта сваёй бяспекі. Арменія фактычна замарозіла ўдзел у блоку АДКБ.

Восенню 2023 году армянскія ўлады ратыфікавалі Рымскі статут: на яго падставе дзеіць Міжнародны крымінальны суд (МКС) у Гаазе, які выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна за дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей.

У сакавіку 2024 году армянскі бок праінфармаваў Расею аб неабходнасці вываду расейскіх пагранічнікаў з аэрапорту «Звартноц» каля Ерэвану.

Каментар
«Расейцы занадта затрымаліся». Памежнікаў і вайскоўцаў таксама хутка могуць папрасіць з Арменіі
2024.03.07 19:17

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў