У Гомлі заўважылі «Z-мабіль» з ракетай «на Вашынгтон»


На дарогах у Гомлі перасоўваецца «Z-мабіль», які парушае правілы дарожнага руху. Акрамя таго, піша выданне «Флагшток», акцыю з аўтамабілем можна расцэньваць, як пікетаванне. Але сілавікі і ДАІ на гэта не звяртаюць увагі.

«Z-мабіль» у Гомлі.
Фота: flagshtok

На дарогах Гомля ездзіць аўтамабіль з налепкамі «Z», «сармат-мабіль», а на даху машыны паставілі макет ракеты з надпісам «Вярнуць палётныя заданні на Вашынгтон».

«Z-мабіль» у Гомлі.
Фота: flagshtok
«Z-мабіль» у Гомлі.
Фота: flagshtok

Вядома, што гаспадар гэтага аўтамабіля – грамадзянін Расеі, ён сам з Татарстану. Мужчына з’яўляецца актывістам пракрамлёўскай арганізацыі НОД, ён імкнецца прыцягнуць да сябе ўвагу і ставіць машыну на пляцах Гомля.

Налепкі з ваеннай агітацыяй і негабарытны макет ракеты не перашкаджаюць яму ездзіць па дарогах, працаўнікі ДАІ яго не заўважаюць.

Абноўлена
Расея нанесла ракетны ўдар па Украіне
2023.03.09 08:46

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў