У лідскім філіяле МЗКЦ зноў пачаўся серыйны выпуск аўтобусаў «Нёман». Раней іх вытворчасць спынілася праз санкцыі, накладзеныя на прадпрыемства.
У тэлеграм-канале Гарадзенскага аблвыканкаму гаворыцца аб тым, што першыя аўтобусы сярэдняга класу ў камплектацыі «Прыгарадны» ўжо выйшлі на маршруты.
Раней прадпрыемства выкарыстоўвала шасі і агрэгаты кампаніі «Iveco», але пасля ўвядзення санкцыяў у 2021 годзе выпуск аўтобусаў сярэдняга класу быў спынены і на прадпрыемстве стварылі ўласную платформу.
Рэстайлінг аўтобуса закрануў колавыя аркі, дзверы багажніка, пярэднія фары і заднія ліхтары, а таксама бампер. У аўтобусе 29 месцаў для сядзення, для праезду стоячы можна ўзяць яшчэ 10 пасажыраў. Максімальная хуткасць аўтобуса – 100 км/г.
Раман Шавель belsat.eu