З дзяржаўнага літаратурнага музею Янкі Купалы ў Менску звольнілі дырэктарку Алену Ляшковіч, паведамілі яе калегі Zerkalo.io.
Яна адпрацавала на сваёй пасадзе 15 гадоў.
Алена Ляшковіч пачала працавала дырэктарам літаратурнага музею Янкі Купалы ў 2007 годзе. Пад яе кіраўніцтвам былі рэалізаваны многія праекты, абноўлена экспазіцыя, а сам музей стаў адным з найлепшых у краіне.
Былая дырэктарка Купалаўскага музею мае гістарычную адукацыю, скончыла гістарычны факультэт БДУ. Пасля працавала ў Рэспубліканскім навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы, затым у Інстытуце праблем культуры.
Хто цяпер зойме пасаду кіраўніка музею – пакуль невядома.
АД, belsat.eu