Памёр бацька палітзняволенай Валерыі Касцюговай


Дачка палітычнай зняволенай Валерыі Касцюговай паведаміла, што памёр ейны дзядуля. Настасся Касцюгова ў сваім Twitter піша, што яго практычна няма каму пахаваць.

Настасся Касцюгова, дачка палітзняволенай Валерыі Касцюговай, паведамляе пра смерць дзеда і пра складанасці з пахаваннем роднага чалавека.

«Сёння памёр мой дзядуля, і ў яго фактычна няма сваякоў, якія могуць яго пахаваць. Маці ў турме, я на эміграцыі, бабуля памерла, ягоны сын, мой дзядзька, таксама памёр даўно. Мой бацька памірае ад раку, і ў мяне пачынаюць заканчвацца сваякі, з якімі я магу пагаварыць», – піша Настасся Касцюгова.

Артыкулы
Сілавікі затрымалі палітолага Валерыю Касцюгову
2021.06.30 22:55

Палітычны аналітык Валерыя Касцюгова была затрыманая 30 чэрвеня 2021 года. Цяпер жанчына ў зняволенні на Валадарцы (СІЗА № 1). Рэдактарку сайту «Наше мнение» вінавацяць у закліках і змове для захопу ўлады. За гэта ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Аналагічнае абвінавачанне выстаўленае экспертцы Таццяне Кузінай, чальцу прэзідыуму Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай, пушкіністу Аляксандру Фядуту, юрысту Юрасю Зянковічу.

Палітзняволенай Валерыі Касцюговай можна напісаць на адрас: СІЗА № 1, вул. Валадарскага 2, 220030, Менск.

Артыкулы
«Вывучае тэорыю малых сацыяльных груп на практыцы». Пра палітзняволеную Валерыю Касцюгову – дачка Настасся
2021.11.02 10:46

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў