Цэнтр нацыянальнага супраціву: наймітаў ПВК Вагнэра перакідваюць з Беларусі ў Нігер


Украінскі Цэнтр нацыянальнага супраціву, арганізаваны Сіламі спецыяльных аперацыяў ЗСУ, сцвярджае, што заснавальнік ПВК Вагнэра Яўгеній Прыгожын выкарыстоўвае палявыя лагеры ў Беларусі для перарыхтавання сваіх наймітаў.

«Паводле інфармацыі ад падполля, чарговы борт з наймітамі ПВК Вагнэра днямі вылецеў з Беларусі ў Заходнюю Афрыку, у зону Нігеру. Працэс перарыхтавання вагнэраўцаў на базе лагераў у Беларусі трывае. Такім чынам, «Вагнэр» выступае экспарцёрам вайны з Украіны на ўвесь свет», – адзначаецца ў паведамленні цэнтру.

Пацверджання перакідвання вагнэраўцаў у Нігер з іншых крыніцаў пакуль не паступала.

Hавiны
Дзе цяпер знаходзяцца вагнэраўцы пасля мяцяжу Прыгожына?
2023.08.07 19:39

Раней кіраўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны Кірыла Буданаў заяўляў, што з Беларусі нібыта хочуць зрабіць лагістычны хаб для перакідвання ПВК Вагнэра ў Афрыку.

Сам Прыгожын, калі звяртаўся да вагнэраўцаў у Беларусі 19 ліпеня, казаў, што іх чакае «новы шлях, у Афрыку».

Hавiны
Кіраўнікі вайсковай хунты Нігеру просяць дапамогі ў ПВК Вагнэра
2023.08.05 19:07

Паводле інфармацыі звязаных з наймітамі тэлеграм-каналаў, у Беларусі цяпер застаюцца каля 7000 байцоў ПВК Вагнэра.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў