У Чачэрску затрымалі іпэшніка, які прадаваў магніты і бірулькі з Пагоняй


30-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка з Чачэрску міліцыя затрымала за продаж тавараў «з пратэставай сімволікай праз дэструктыўныя Telegram-чаты».

«У кватэры, дзе пражываў мужчына, канфіскавана спецыяльнае абсталяванне для вытворчасці, а таксама гатовыя кубкі, бірулькі, магніты, сцягі з пратэставай сімволікай», – адзначаюць у міліцыі.

Паводле МУС, затрыманы зʼяўляецца ўдзельнікам мноства пратэставых Telegram-каналаў і чатаў, дзе і прапаноўваў свой тавар.

У прэс-рэлізе МУС не тлумачыцца, які закон парушыў іпэшнік і чаму нельга прадаваць вырабы з бел-чырвона-белай сімволікай і гербам Пагоня. Але адзначаецца, што следчыя дадуць прававую ацэнку ягоным дзеянням.

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў