Ірына Сідорская: раней у думкі і душу супрацоўнікаў ВНУ ніхто не мог залезці


Паводле крыніцаў выдання «Наша ніва», штатныя супрацоўнікі КДБ будуць выбарачна правяраць тэлефоны працаўнікоў ВНУ, каледжаў і ліцэяў. Сваімі думкамі на гэты конт у жывым эфіры «Белсат» падзялілася былая выкладчыца БДУ Ірына Сідорская.

Цалкам размову глядзіце ў нашым відэа:

«Тое, што магчымае зараз, да 2020-га года нават уявіць было цяжка», – адзначыла ІрынаСідорская. Пры тым, што, з слоў былой выкладчыцы, і ў тыя часы не хапала «акадэмічных свабод».

Так, лаяльнасці патрабавалі і раней, але ў думкі і душу супрацоўнікаў ВНУ ніхто не мог залезці, як бы ні хацелася.

«Выкладчыкі не хацелі штосьці прагаворваць, пра штосьці яны маўчалі – гэта было іх права. Такое, каб патрабавалі, каб чалавек штосьці сказаў або не сказаў… каб не было такой інфармацыі, – гэта, канешне, цяжка было ўявіць сабе яшчэ два гады таму», – падкрэсліла Ірына Сідорская.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сайт Zerkalo.io на экране тэлефону. Менск, Беларусь, 22 верасня 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

На думку суразмоўцы, са з’яўленнем сацыяльных сетак стала вельмі проста даведацца пра асабістыя меркаванні і перакананні чалавека, але такія захады павінныя крыўдзіць людзей, бо яны прыніжаюць чалавечую годнасць.

«Я не ведаю, як тады прыходзіць ва аўдыторыю да студэнтаў і паказваць, што ты – асоба, што цябе трэба паважаць», – здзіўляецца былая супрацоўніца БДУ.

Марыя Голдстэйн belsat.eu

Стужка навінаў