Нью-Ёрк цяпер у густым дыме ад канадскіх лясных пажараў


У Нью-Ёрку 7 чэрвеня быў зафіксаваны адзін з найгоршых паказнікаў якасці паветра ў свеце. Прычынай таму лясныя пажары, што трываюць у Канадзе з траўня. Праз гэта ў некалькіх амерыканскіх гарадах, у тым ліку Нью-Ёрку і Вашынгтоне, цяпер смог.

Смуга ад канадскіх лясных пажараў ахутвае Мангэтан у Нью-Ёрку.
Фота: Shannon Stapleton / Reuters / Forum

У Нью-Ёрку і Вашынгтоне прыпынілі працу дзяржаўных школаў, а мэр Нью-Ёрку Эрык Эдамз папярэдзіў, што сітуацыя можа пагоршыцца, і заклікаў насельніцтва без неабходнасці не пакідаць дому. Мэр заявіў, што гараджане ніколі такога не перажывалі, і назваў сітуацыю беспрэцэдэнтнаю.

Аэрапорты ў Нью-Ёрку скасавалі ўсе рэйсы самалётаў.

У самой Канадзе – больш за 400 агмянёў загарання, 239 з іх выйшлі з-пад кантролю. Там цяпер масавыя эвакуацыі насельніцтва, адселеныя ўжо больш за 120 тысяч асобаў, паведамляе «Reuters».

Смуга і дым ахутваюць Шостую авеню (6th Avenue).
Фота: Andrew Kelly / Reuters / Forum
Від на Мангэтан у Брукліне.
Фота: Amr Alfiky / Reuters / Forum
Смуга ў дзяржаўным парку Гэнтры-Плаза (Gantry Plaza State Park).
Фота: Shannon Stapleton / Reuters / Forum
Фота: Lokman Vural Elibol / Anadolu Agency / ABACA / Abaca Press / Forum
Фота:  Lev Radin / Anadolu Agency/ ABACA / Abaca Press / Forum
Мужчына спыняецца, каб паглядзець на дым і смугу, што ахутваюць адзін з будынкаў Сусветнага гандлёвага цэнтру (World Trade Center building) у Нью-Ёрку.
Фота: J. David Ake / AP Photo / East News
Фота: Yuki Iwamura / AP Photo / East News
Від на горад з даху «Рокфэлер Сэнтэр» (Rockefeller Center).
Фота: Andrew Kelly / Reuters / Forum
Фота: Amr Alfiky / Reuters / Forum
Жанчына гуляе з сабакамі ў Брукліне.
Фота: Troy Dunkley / Reuters / Forum
Людзі фатаграфуюць гарызонт Нью-Ёрку, зацягнуты смугою.
Фота: Yuki Iwamura / AP Photo / East News
Фота: NDZ / STAR MAX / IPx / East News

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў