У Берліне каля помніка савецкім воінам адбылася масавая бойка


У парку ў Берліне адбылася масавая бойка. Падставай для бойкі стала вайне ва Украіне. У выніку інцыдэнту пацярпелі дзеці і паліцэйскі, піша Telegram-канал «BILD на русском».

Помнік савецкім воінам у Берліне.
Фота: BILD на русском / Telegram

У Берліне каля помніка савецкім воінам, дзе ўсталяваныя два танкі Т-34 адбылася масавая бойка. Тут у нядзелю 7 траўня была група людзей з дзецьмі. Да іх падышлі двое са сцягам Украіны. У выніку завязалася спрэчка.

Выданне паведамляе, што 47-гадовы мужчына з першай кампаніі ўдарыў 45-гадовага прыхільніка Украіны. Нападнік выкрыкваў таксама антысеміцкія абразы. У выніку масавай бойкі пацярпела дзіця, якое шпіталізавалі з чэрапна-мазгавой траўмай. Удар атрымаў і паліцыянт. Паліцыя распачала расследаванне.

Вышэйшы адміністрацыйны суд Берліна-Брандэнбурга забараніў 9 траўня выкарыстоўваць расейскія і савецкія сцягі каля мемарыялаў. Пры гэтым суд дазволіў выкарыстоўваць украінскія сцягі.

Hавiны
Латушка: еўрапейскія палітыкі не трымаюць слова, а тэмы Беларусі для Германіі не існуе
2023.04.21 00:20

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў