Лукашэнка прыляцеў у Маскву дзеля ўдзелу ў парадзе Перамогі


Аляксандр Лукашэнка 8 траўня прыляцеў у Маскву. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Пул первого».

Лукашэнка прыляцеў у Маскву дзеля ўдзелу ў парадзе Перамогі.
Фота: Пул первого / Telegram

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву не афішаваўся да апошняга моманту. Хоць пра вылет самалёту Лукашэнкі стала вядома з паведамлення праекту «МотолькоПомоги».

Лукашэнка, паводле афіцыйных паведамленняў, прыме ўдзел у парадзе Перамогі на Краснай плошчы 9 траўня. Таксама ў мерапрыемстве прымуць удзел Уладзімір Пуцін, прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашыньян, прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў і прэзідэнт Кыргызстану Садыр Жапараў. Свой удзел не пацвердзіў кіраўнік Туркменістану Сердар Бердымухамедаў.

Урачыстасці ў Менску праз раптоўны візіт Лукашэнкі ў Маскву перанеслі на вечар. Ускладанне кветак на плошчы Перамогі адбудзецца а 19 гадзіне 9 траўня.

Hавiны
Лукашэнка ляціць у Маскву на парад да Пуціна. Хто яшчэ там будзе?
2023.05.08 15:40

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў