«Вясна»: сама меней 165 асобаў асуджаныя за палітыку ў сакавіку


Праваабарончы цэнтр «Вясна» падвёў вынікі палітычнага пераследу ў сакавіку 2024 года і прыйшоў да не вельмі суцяшальных высноваў: існуе тэндэнцыя на павелічэнне інтэнсіўнасці судовых разглядаў на падставе палітычных крымінальных справаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Так, згодна з дадзенымі «Вясны», у сакавіку былі асуджаныя сама меней 165 асобаў. 48 асобаў з гэтага ліку – жанчыны, 117 – мужчыны.

Мінімум 85 асобаў былі асуджаныя цягам мінулага месяца паводле так званага народнага артыкулу за ўдзел у пратэстах 2020 года – арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). З гэтай колькасці прысуд паводле такога артыкулу атрымалі мінімум 10 сем’яў. На сённяшні дзень вядома пра 25 вынесеных прысудаў.

З рэгіёнаў у лідарах палітычнага пераследу – Менск (92 асобы), за ім Гомельская вобласць (24 асобы), пасля Берасцейская (20 асобаў). Далей ідуць Гарадзенская – 11 асобаў, Магілёўская – 10 асобаў, Менская і Віцебская вобласці – па 4  асобы.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў