Палітвязню Алегу Рубцу дадалі новы тэрмін


Суд у Жодзіне прызнаў палітвязня Алега Рубца вінаватым паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэксу («Зацятае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы»). Раней Алега асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у Пінску ў 2020 годзе. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Суддзя Святлана Самусева прызначыла яму ў дадатак да 5,5 года зняволення яшчэ 1,5 года калоніі.

Алег скончыў ліцэй у Пінску і працаваў трактарыстам паводле размеркавання. Яго затрымалі ў Пінску 10 жніўня 2020 года за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Пры затрыманні маладзёна моцна збілі.

Hавiны
Палітвязень з Пінску на знак пратэсту супраць абмежаванняў у ліставанні пачаў галадоўку
2021.02.10 14:00

Суд Маскоўскага раёну Берасця 30 красавіка 2021 года прызначыў палітвязню 5,5 года калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Тэрмін скіравалі адбываць у Наваполацкую калонію № 1. Увесь час адміністрацыя ўстановы ціснула на Алега: яго шмат разоў адпраўлялі ў штрафны ізалятар, а потым перавялі ў ПКТ. У чэрвені 2022-га наваполацкая суддзя Вольга Баліка пастанавіла перавесці Алега на турэмны рэжым тэрмінам на 3 гады.

Але ціск не скончыўся і ў Жодзінскай турме № 8. У штрафным ізалятары за апошні год Алега ўтрымлівалі больш за 200 содняў, у тым ліку і некалькі месяцаў запар.

Напрыканцы 2023-га стала вядома, што на палітычнага вязня завялі новую крымінальную справу паводле арт. 411 КК.

Hавiны
Яшчэ двух фігурантаў «пінскай справы» пакаралі турэмнымі тэрмінамі
2021.10.21 18:33

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў