У Беларусі ўхвалілі праект закону пра народнае апалчэнне


Савет бяспекі Беларусі ўхваліў праект закону пра народнае апалчэнне. Адпаведная пастанова 8 сакавіка апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Народнае апалчэнне аграгарадка Лобжа.
Фота: rodniva.by

Міністру абароны Віктару Хрэніну даручана цягам месяца накіраваць дапрацаваны праект закона ў Савет міністраў для яго наступнага ўнясення ў Палату прадстаўнікоў.

Аналітыка
Распальванне грамадзянскай вайны? Навошта Лукашэнка стварае народнае апалчэнне
2023.03.07 14:14

Таксама Савет бяспекі даручыў Мінабароны пачаць распрацоўку новай вайсковай дактрыны. Дзейную з 2016 года дактрыну плануецца абнавіць у сувязі са зменамі «вайскова-стратэгічнай абстаноўкі» і «эскалацыяй глабальнай геапалітычнай напружанасці».

Вайсковаму ведамству даручана ўхваліць праект новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, працягнуць яе грамадскае абмеркаванне на дыскусійных пляцоўках, забяспечыць шырокае асвятленне яе асноўных палажэнняў і падрыхтаваць да вынясення на зацвярджэнне Усебеларускаму народнаму сходу.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў