Як займацца сексам па-беларуску


У Дзень закаханых мы падрыхтавалі для вас гульню, дзякуючы якой вы можаце даведацца, як займацца сексам па-беларуску. Калі ў Беларусі секс ёсць, значыць, існуюць і словы, якія апісваюць гэты працэс.

Прапаноўваем вам секс-слоўнічак:

  • Вывальненне – эякуляцыя
  • Залётнік – ухажор
  • Кахацца – займацца сексам, тое самае, што і любіцца
  • Каханне – рамантычныя пачуцці паміж партнёрамі
  • Любасць, любоў – пачуццё адданасці да радзімы, бацькоў, мужа (жонкі), дзяцей ці марозіва
  • Любошчы – секс
  • Маціца – матка
  • Мілошчы – пешчы, петынг
  • Напяты – эрэгаваны, тое самае, што і наструнены
  • Начэпнік – прэзерватыў
  • Похва – вагіна
  • Поцяг – сексуальнае жаданне, пажада
  • Секель – клітар
  • Смочкі – саскі, цыцкі
  • Суполенне – каітус
  • Церце – трэнне, фрыкцыі
  • Цнатлівы – нявінны
  • Цыцкі – грудзі
  • Чэлес – мужчынскі полавы орган
  • Шмаравідла, шмаравіла – змазка
  • Юр – пажада, сексуальная заклапочанасць
  • Юрлівы – пажадлівы, сексуальна заклапочаны
  • Ядры – яйцы
Графіка: Белсат

Для пагружэнне ў тэму беларускай блізасці прапаноўваем вам паслухаць Рыгора Барадуліна «Як беларусы сексам займаюцца»

А на сайце «Беларуская палічка» пачытаць Юдаля Марголіна «Жанчына й сэкс: што, дзе й навошта»

belsat.eu

Стужка навінаў