Сфармаваныя ўчастковыя камісіі для рэферэндуму. Каго ў іх уключылі?


Участковыя камісіі, якія будуць працаваць на рэферэндуме, цалкам сфармаваныя. Інфармацыя пра іх склад апублікаваная на сайце ЦВК. Хто падаваў заяўкі і хто прайшоў – распавядае Zerkalo.io.

Агулам у Беларусі створана 5510 участковых камісіяў для рэферэндуму. Участкі будуць толькі ў Беларусі, за мяжой іх вырашылі не рабіць зусім.

На ўдзел у камісіях прэтэндавалі 59 176 чалавек, прайшлі – 58 354. Большасць – жанчыны, яны складаюць 73 %.

Дзяржслужбоўцаў у камісіях будзе 4,5 %, моладзі да 30 гадоў – 6,2 %.

Аб’ектыў
ЦВК: 40 % прагаласуюць датэрмінова
2022.02.04 22:29

Больш за палова сябраў камісіяў (51,2 %, ці 29 894 чалавекі) – прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. З іх 9398 чалавек – сябры праўладных прафсаюзаў. Ад Беларускага саюзу жанчын – 4457 чалавек, ад «Белай Русі» – 4456, ад БРСМ – 3690, ад Беларускага фонду міру – 3515, ад Аб’яднання ветэранаў – 3071.

1307 чалавек рэпрэзентуюць «іншыя грамадскія аб’яднанні», якія – не ўдакладняецца.

Hавiны
Юрыст НАУ пра магчымасць адказнасці за «псаванне» бюлетэняў: «Ні юрыдычных, ні лагічных падставаў»
2022.02.02 22:02

Ад палітычных партыяў у камісіях будзе 2511 чалавек, ці 4,3 %. Сярод іх – ніводнага прадстаўніка апазіцыйных партыяў. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) выстаўляла сем чалавек, АГП – два, аднак нікога з іх у камісіі не ўзялі.

У той жа час ад Камуністычнай партыі Беларусі прайшлі 895 чалавек. Ад Аграрнай партыі – 582 чалавекі, ад Сацыяльна-спартовай – 580. 239 чалавек – сябры Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды, 177 чалавек – Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча, 38 – Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў