Яшчэ адзін беларускі банк пачне браць камісію за захоўванне валюты


«Альфа-банк» абвясціў пра ўвядзенне камісіі за захоўванне фізічнымі асобамі долараў і еўраў на бягучых рахунках. Раней такія захады ўвялі і некаторыя іншыя банкі Беларусі.

«Альфа-банк». Менск, Беларусь, 5 траўня 2021 года.
Фота: Белсат

З 1 лютага «Альфа-банк» будзе спаганяць з фізічных асобаў штомесячную камісію за захоўванне валюты памерам больш як Br 160 тыс. у эквіваленце. Камісія складзе 0,1 % ад сумы сярэднядзённай рэшты (мінімальна – Br 500, максімальна – Br 3 тыс.). Валютныя рэшткі будуць ацэньвацца за кожны месяц, пачынаючы са студзеня.

«Праз міжнародныя абмежаванні ў беларускіх банках назапасілася шмат замежнай валюты. Долары і еўры нельга выкарыстоўваць у тых аб’ёмах, якія былі раней. Найперш для пераводаў і плацяжоў. Пры гэтым рубель больш актыўна бярэ ўдзел у бізнесе. Таму банкі ўводзяць камісіі за залічэнне валюты ці за яе захоўванне», – адзначылі ў «Альфа-банку».

З 1 чэрвеня 2023 года «Прыёрбанк» увёў плату за абслугоўванне бягучых рахункаў фізічных асобаў з рэштаю $ 50 тыс. Затым і БНБ-банк устанавіў штомесячную плату за абслугоўванне рахункаў фізічных асобаў (на рахунку павінна быць не менш як $ 40 тыс. у эквіваленце).

Агляд
Дэвальвацыйныя вынікі года. Рубель патаннеў да долара на 16%, а да еўра – на 21%
2024.01.03 18:01

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў