Да канца года ў суд перададуць тры справы над памерлымі


Генеральная пракуратура Беларусі плануе да канца года перадаць у суд тры крымінальныя справы супраць памерлых асобаў, якіх лічаць датычнымі да генацыду беларускага народу. Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Андрэй Швед.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Са словаў Андрэя Шведа, крымінальная справа нацысцкага карніка Уладзіміра Катрука будзе накіраваная ў суд у лістападзе. Яго падазраюць у спальванні Хатыні.

«Мы плануем адправіць першыя матэрыялы ў дачыненні Катрука. Гэта кат, які служыў ва ўкраінскім нацыяналістычным карным батальёне. Праца практычна завершаная. Цяпер мы ўдакладняем юрыдычныя працэдуры, у тым ліку шукаем ягоных сваякоў, для таго, каб іх апавясціць пра пачатак працэсу», – распавёў генпракурор.

Да канца года ў суд паступяць справы ў дачыненні яшчэ двух нацысцкіх злачынцаў.

Таксама ў наступным годзе Генпракуратура плануе перадаць у суды не менш як 15–20 справаў супраць памерлых асобаў.

Нагадаем, у ліпені гэтага года Лукашэнка падпісаў закон, паводле якога дазваляецца заводзіць крымінальныя справы супраць мёртвых і выносіць ім прысуды паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Гэта артыкулы за генацыд, экацыд, міжнародны тэрарызм, падрыхтоўку або вядзенне агрэсіўнай вайны, прымяненне зброі масавага паражэння і іншыя ваенныя злачынствы. Згодна з законам, улады Беларусі плануюць выносіць прысуды ў справе аб «генацыдзе беларускага народу» ў гады Другой сусветнай вайны.

Каментар
Навошта ў Беларусі ўводзяць «трупны сінод»? Разважае юрыст
2023.06.14 13:38

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў