У Варшаве знікла беларуска Нона Кручынская, яна накіроўвалася на адпачынак у італьянскую Катанью. Пра знікненне жанчыны паведаміў ейны сын.
Вядома, што жанчына 4 ліпеня прыбыла ў польскую сталіцу, спазнілася на свой рэйс, але ёй знайшлі іншы. Паляцела яна на ім ці не – невядома. У месца прызначэння Нона не трапіла і ў Беларусь не вярталася. На іншыя рэйсы за гэтыя дні яна таксама не была зарэгістраваная і на адпачынку яе няма.
Была апранутая ў зялёную сукенку і белыя красоўкі.
Апошні раз Нона звязвалася з сынам 4 ліпеня а 17:35 з аўтобуса на варшаўскім вакзале. Таксама вядома, што ў Ноны няма тэлефона, яна забыла яго ўдома і збіралася купіць новы.
Калі вы валодаеце інфармацыяй пра Нону і яе месцазнаходжанне, напішыце ейнаму сыну ў Instagram.
Алена Рувіна belsat.eu