Забітага кіроўцу палітыка Прылепіна знайшлі сярод вагнэраўцаў, якіх затрымлівалі ў Беларусі ў 2020 годзе


Альянс расследавальнікаў Беларусі заўважыў, што забіты кіроўца Захара Прылепіна 27-гадовы Аляксандр Шубін быў сярод вагнэраўцаў, якіх затрымлівалі ў Беларусі ў 2020 годзе. Ён нарадзіўся ў Луганску, удзельнічаў у баявых дзеяннях у Данбасе.

Аляксандр Шубін (крайні злева) з Захарам Прылепіным (другі справа) у Данбасе, Украіна. 14 лістапада 2017 года.
Фота: Аляксандр Шубін / vk.com

Забіты падчас замаху на пісьменніка і палітыка Захара Прылепіна кіроўца Аляксандр Шубін быў сярод 33 наймітаў ПВК Вагнэра, якіх затрымлівалі ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. На гэта звярнуў увагу Альянс расследавальнікаў Беларусі.

Шубін нарадзіўся ў Луганску. Ваяваў у Данбасе, меў пазыўны Злы. Лічыўся ў базе «Міратворац».

У 2020 годзе 32 вагнэраўцаў затрымалі ў санаторыі ля Менску, аднаго – на поўдні краіны. Тады дзяржаўнае агенцтва БелТА называла іх баевікамі: «Сёння ноччу супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі пад Менскам затрымалі 32 баевікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнэра». У тым жа паведамленні быў спіс наймітаў, у якім пазначаны Аляксандр Шубін.

Расейскі «ваенкар» Сямён Пегаў апублікаваў у сваім Telegram-канале ўспаміны Прылепіна пра тыя падзеі: «Ён проста месца сабе не знаходзіў тады: Злы быў для ягонай сям’і кімсьці, каго можна параўнаць са старэйшым сынам ці малодшым шалёным братам».

Аналітыка
Хто такая Ганна Хмялеўская, на якую быў зарэгістраваны беларускі аналаг ПВК Вагнера?
2023.04.29 01:10

Аўтамабіль Захара Прылепіна – пісьменніка, палітыка, удзельніка вайны ў Данбасе – узарвалі ў Ніжагародскай вобласці 6 траўня. Сам ён атрымаў, як паведамлялася, сур’ёзныя раненні, ягоны кіроўца загінуў. Сёння, паводле звестак губернатара, Прылепін апрытомнеў.

Hавiны
Затрыманы падазраваны ў падрыве аўтамабіля Захара Прылепіна
2023.05.06 18:10

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў