У Акцябрскім раёне сцяна ўпала на падлетка. Ён загінуў


6 красавіка ў вёсцы Харомцы Акцябрскага раёну ў выніку абвалу сцяны загінуў 15-гадовы юнак. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце.

Сцяна абвалілася ў Акцябрскім раёне.
Фота: skgovby / Telegram

Двое стрыечных братаў адправіліся ў закінуты будынак збожжасклада. Падлеткі малатком і манціроўкай спрабавалі разбіць цагляны мур сцяны, каб выняць з яе металічную канструкцыю.

Праз гэта сцяна абвалілася. Адзін хлопец паспеў адскочыць у бок, а другі – апынуўся пад завалам. Ад атрыманых траўм 15-гадовы юнак памёр на месцы.

У Гомлі 2 красавіка падчас урагану абрынулася частка сцяны жылога дому на вуліцы Пляханава. Ніхто не пацярпеў. Прычына здарэння высвятляецца.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў