Амаль тры чвэрці новых аўтаў, што прадаюць у Беларусі, – «Geely»


У Беларусі адбыўся рост продажу новых аўтамабіляў, але пры гэтым паказнік дагэтуль моцна адстае ад 2022 года. Пра гэта паведамілі ў аўтамабільнай асацыяцыі БАА.

«Geely Atlas Pro».
Фота: geely-motors.com

У сакавіку колькасць новых легкавых аўтамабіляў, прададзеных у Беларусі чальцамі БАА, вырасла на 27 % і склала 1202 аўтамабілі. Але падзенне абʼёму продажаў у першым квартале 2023 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022-га склала 80 %.

У БАА адзначылі зʼяўленне на беларускім рынку новых брэндаў і мадэляў аўтамабіляў, але попыт на новыя аўты дагэтуль перавышае прапанову.

Лідарам рынку ёсць марка «Geely», на яе прыпадае 72 % продажаў новых легкавых аўтамабіляў.

Іншыя фізічныя і юрыдычныя асобы ў першым квартале 2023 года на ўнутраным рынку Беларусі прадалі не менш як 250 новых легкавікоў пераважна прэміум-сегменту (BMW, «Lexus», «Land Rover», «Toyota», «Mercedes»).

Hавiны
З беларускага аўтарынку пайшлі еўрапейскія кампаніі, а іх месца занялі кітайскія вытворцы
2023.03.09 07:04

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў