Птушкi вяртаюцца, а людзi – не. Галоўныя падзеі ў малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» сочыць за галоўнымі падзеямі, якія ўплываюць на жыццё беларусаў ці выклікаюць шырокі рэзананс у грамадстве.

А ці здагадаецеся без нашых падказак, пра што ідзецца ў малюнках?

«Наступнай будзе рэвалюцыяй TikTok»

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Намеснік міністра ўнутраных справаў Генадзь Казакевіч у інтэрв’ю СТБ распавёў пра барацьбу з праціўнікамі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і пагрозу выкарыстання новых тэхналогіяў. «Мае калегі з ГУБАЗ кажуць, што наступная рэвалюцыя будзе рэвалюцыяй TikTok, – заявіў намеснік міістра, – І яна зусім не такая бяскрыўдная. Канкрэтна, напрыклад, год таму ў Расейскай Федэрацыі па пстрычцы ў TikTok 40 тысяч маладых людзей выйшлі на вуліцы, і яны біліся з АМАПам. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якім 14 гадоў і вышэй. Іншымі словамі, тэхналогіі ў дзеянні».

Усе ўмовы для нараджэння

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Напярэдадні 8 сакавіка Аляксандр Лукашэнка выступіў перад сяброўкамі «Беларускага саюзу жанчын». «У Беларусі няма гендарнай няроўнасці. Створаныя ўмовы для нараджэння і выхавання дзяцей. Засталося толькі жаночую партыю стварыць!» – заявіў палітык.

Букет з 5 цюльпанаў – 15 рублёў

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Напярэдадні 8 сакавіка ў Менску прадаюць цюльпаны ад 3 рублёў за штуку. Як пішуць нашыя калегі, у трэндзе чорныя адценні.

Што там на мяжы?

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Ва ўмовах скарачэння колькасці памежных пераходаў паміж Беларуссю і Літвою павялічваюцца чэргі на беларуска-польскай мяжы.

Дарэчы, гандаль паміж Менскам і Варшавай істотна скараціўся за апошнія 2 гады, але нягледзячы на гэта ў двухбаковых стасунках абʼем гандлю ўсё адно вымяраецца сотнямі млн еўраў. Вось тут мы падрабязна расказваем пра гэтую тэму.

Ад мінус 10 да плюс 10

Удзень на поўдні краіны ўжо сапраўдная вясна – да плюс 10, хоць сіноптыкі і папярэджваюць пра замаразкі да мінус 10 уначы.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Мастак Дэ Лёс іранічна заўважае: «Пачалася вясна. Птушкi вяртаюцца ў Беларусь, а людзi – не».

Хочацца дадаць, пакуль не.

belsat.eu

Стужка навінаў