Да -29°C. На панядзелак у Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі


МНС папярэджвае беларусаў пра аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны мароз 8 студзеня. На поўначы Беларусі тэмпература паветра ноччу складзе да -25…-29°C.

Зіма ў Менску. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ТК / Белсат

Днём самы моцны мароз таксама чакаецца на поўначы – да -16°C.

Паводле звестак сіноптыкаў, ападкаў не будзе. Аднак магчымы невялікі туман, на некаторых участках дарог галалёдзіца. На поўдні Беларусі тэмпература ўначы максімальна апусціцца да -20°C, а ўдзень складзе да -15°C.

У Мінску чакаецца ноччу -19°C…21°C. А днём ад -7°C да -9°C.

Мапа з прагнозам надвор’я і папярэджаннямі аб небяспецы ад МНС.
Фота: mchs.gov.by

Пацяплее да сярэдзіны тыдня, абяцае сіноптык Дзмітрый Рабаў.

Hавiны
Маразы да -24. Якое надвор’е нас чакае да сярэдзіны студзеня
2024.01.07 10:03

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў