Інспектар па Гарадзенскай вобласці Юрый Караеў, які займаецца пытаннямі бяспекі і размяшчэння ўцекачоў у транспартава-лагістычным цэнтры, расказаў, што яны не маюць намеру заставацца там назаўжды і па-ранейшаму імкнуцца трапіць у Еўразвяз.
«Па-ранейшаму вялікая колькасць з іх марыць трапіць у Еўразвяз. Той, хто страціў надзею гэта зрабіць, згаджаецца вярнуцца на радзіму. Ёсць некаторыя людзі, якія ўжо гавораць: калі не Нямеччына, то тады Беларусь», – сказаў Караеў.
Таксама Караеў расказаў, што большая частка мігрантаў не хоча сыходзіць з парадку дня сусветных СМІ і будзе нейкім чынам пра сябе нагадваць. «Здавольвацца жыццём у ТЛЦ назаўжды яны таксама не збіраюцца».
Гэтак, у ноч на 7 студзеня група з 35 чалавек спрабавала прарвацца з Беларусі ў Польшчу ў раёне Чаромхі, паведамляе польская памежная служба.
Людзі, якія спрабавалі перайсці мяжу, кідалі ў бок польскіх патрульных камяні і галіны.
АД, belsat.eu