Няправільна пеў і няправільна перастаў пець. За што крытыкуюць антываенную песню Макса Каржа


Беларускі спявак Макс Корж 4 чэрвеня выдаў песню «Свой дом» з антываенным пасланнем і пажаданнем міру Украіне. Некаторыя беларусы і ўкраінцы яго раскрытыкавалі.

У песні «Свой дом» Макс Корж расказвае пра палітыкаў, якія хлусілі «пра дружбу народаў», «але на кожнага з нас ужо быў аўтамат»; пра моладзь, якая нядаўна разам спявала на стадыёнах пра сяброўства, «а сёння марыць адно адпомсціць напоўніцу». У песні Корж становіцца на бок Украіны: «Той правы, хто бароніць свой дом».

На момант публікацыі песня на Youtube мае паўтара мільёна праглядаў (хоць гэта толькі аўдыё без кліпа). Яшчэ 2,5 млн праглядаў – у Instagram Каржа. Песня дасяжная таксама на музычных пляцоўках накшталт «Apple Music» і «Spotify», але чамусьці не апублікаваная на расейскіх «УКантакце» і «Яндэкс.Музыцы».

Фанаты таксама змантавалі неафіцыйны кліп, які ўжо мае паўмільёна праглядаў:

У каментарах і пастах з песняй шматлікія слухачы з розных краінаў выказваюць падзяку. Напрыклад, так:

Песню накладваюць у TikTok на кадры вайны ва Украіне – напрыклад, так:

(асцярожна, ніжэй – урывак з мацюкамі)

Але ў сацсетках спевака таксама крытыкуюць за тое, што ён:

  • заспяваў пра вайну ва Украіне занадта позна (хоць 24 лютага, у першы ж дзень поўнамаштабнай вайны, напісаў пост з пажаданнем міру Украіне, які цытуюць у канцы фанацкага неафіцыйнага кліпу),
  • недастаткова выразна выказаўся супраць нападу Расеі на Украіну і напісаў пра «адны і тыя ж каштоўнасці» розных народаў,
  • анансаваў тур па Расеі і не скасаваў яго адразу пасля выдання антываеннай песні (ужо скасаваў усе канцэрты – некаторыя здагадваліся, што так і будзе),
  • у паведамленні пра скасаванне канцэртаў напісаў, што выступы адмяняе ў «нашых краінах».

Украінцы таксама згадваюць, што Корж выступаў ва ўкраінскім Крыме пасля анексіі паўвостраву Расеяй, а таксама наракаюць, што ўкраінцы звяртаюць такую ўвагу на неўкраінскага спевака, а спевака з краіны, з тэрыторыі якой вяліся абстрэлы Украіны.

«Не, расейцы не ў маім двары раслі. Не, мы з імі не выраслі на адных каштоўнасцях. Не, я іх не разумею. Нашыя каштоўнасці – гэта свабода, незалежнасць, развіццё і прагрэс. Іхныя каштоўнасці – жыць як быдла і прыносіць пакуты ўсяму цывілізаванаму свету», – піша ў Twitter адна ўкраінка і пасылае Каржа матам.

Вось як яшчэ абураюцца (акрамя наўпрост мацюкоў) некаторыя ўкраінцы ў Twitter:

(менавіта тыя ракеты, паводле ЗСУ, былі запушчаныя з Каспійскага мора, але ўкраінскія гарады сапраўды раней абстрэльвалі з тэрыторыі Беларусі, абстрэл Кіева сапраўды адбыўся на наступную раніцу пасля выдання песні)

https://twitter.com/mssskatee/status/1533199635308859393

А вось як разважаюць беларусы на Facebook:

Hавiны
«Беларусам няёмка, што яны беларусы». Чаму мы не ганарымся сваймі артыстамі? Разважае Сяргей Будкін
2022.02.06 07:30
Hавiны
Плэйліст беларускага пратэсту. Слухай і пражывай 2020 год наноў
2020.12.26 18:32

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў