Падзея стагоддзя. Паглядзіце, як прайшла каранацыя Чарлза III і ягонай жонкі Камілы


У суботу 6 траўня ва Ўэстмінстэрскім абацтве ў Лондане адбылася каранацыя Чарлза III і ягонай жонкі Камілы. Кароль Вялікай Брытаніі і каралева-кансорт сталі адзінымі каранаванымі манархамі Еўропы. На каранацыю былі запрошаныя больш за 2000 гасцей з больш як з 200 краінаў. Паглядзіце, як гэта было.

Кавалерыйскі конны аркестр бярэ ўдзел у Каралеўскім шэсці – двухкіламетровым шляху ад Бакінгэмскага палацу да Ўэстмінстэрскага абацтва ў цэнтры Лондану, Вялікая Брытанія.
Фота: Marco Bertorello / AFP / East News
Людзі глядзяць цырымонію каранацыі Чарлза III на экране ў Гайд-Парку ў Лондане, Вялікая Брытанія.
Фота: Emilio Morenatti / AP Photo / East News
Кароль Вялікай Брытаніі Чарлз III і каралева-кансорт Каміла едуць у карэце падчас Каралеўскага шэсця.
Фота: Daniel Leal / AFP / East News
Духоўны кіраўнік Царквы Англіі ў Брытаніі арцыбіскуп Кэнтэрбэрыйскі ўсклаў карону святога Эдуарда на галаву караля Чарлза III падчас цырымоніі каранацыі.
Фота: Jonathan Brady / POOL / AFP / East News
Арцыбіскуп Кэнтэрбэрыйскі ўскладае карону каралевы Марыі на галаву каралевы-консорта Камілы падчас цырымоніі ва Ўэстмінстэрскім абацтве.
Фота: Richard Pohle / POOL / AFP / East News
На здымку злева направа: прынц Ўэльскі Ўільям, прынцэса Шарлат, прынц Луі і прынцэса Ўэльская Кэтрын прысутнічаюць на каранацыі Карла III і ягонай жонкі Камілы
Фота: Yui Mok / POOL / AFP / East News
Кароль Вялікай Брытаніі Чарлз III з каронай святога Эдуарда ва Ўэстмінстэрскім абацтве.
Фота: Aaron Chown / POOL / AFP / East News
Чарлз III пакідае Ўэстмінстэрскае абацтва і вяртаецца разам з Камілаю ў Бакінгэмскі палац, дзе іх чакае ўрачысты банкет.
Фота: Paul Ellis / AFP / East News
Хлопец плача, назіраючы за цырымоніяй каранацыі брытанскага караля на экране ў Гайд-Парку ў Лондане, Вялікая Брытанія.
Фота: Emilio Morenatti / AP Photo / East News
Кароль Чарлз III і каралева-кансорт Каміла вітаюць гасцей з балкону Бакінгэмскага палацу пасля іхнай каранацыі ва Ўэстмінстэрскім абацтве.
Фота: Marco Bertorello / AFP / East News
Разбор
Каранацыя ў дэталях: як Чарлз III стане памазанікам Божым
2023.05.06 12:53

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў