У Беларусі паводле палітычных матываў пераследуюць грамадзянаў Узбекістану і Казахстану


Беларускім праваабаронцам вядома пра як мінімум двух грамадзянаў Узбекістану і аднаго грамадзяніна Казахстану, асуджаных у нашай краіне паводле палітычных артыкулаў, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Фота мае ілюстрацыйны характар.
Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна».

У так званым «спісе экстрэмістаў» значыцца асуджаны за «абразу прадстаўніка ўлады» 62-гадовы грамадзянін Рэспублікі Узбекістан Ільдар Таўхітаў. Па стане на жнівень 2023 года было пазначана, што ён адбывае пакаранне.

За ўдзел у акцыях пратэсту ў 2022 годзе асудзілі грамадзяніна Узбекістана Віктара Новіка з жонкай Вольгай. Суд Ленінскага раёну прызнаў іх вінаватымі ў «актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

У наваполацкай калоніі № 1 адбывае тэрмін жыхар Петрыкава, які мае грамадзянства Казахстану, Віталь Скударнаў. 11 лютага 2022 года яго асудзілі ў Гомлі за «распальванне іншай сацыяльнай варожасці», «абразу прадстаўніка ўлады» і «абразу прэзідэнта». Прысуджаны тэрмін пакарання невядомы.

Па стане на сакавік 2024 года ў спісе «экстрэмістаў» Міністэрства ўнутраных справаў 3960 асобаў. Самаму малодшаму яго фігуранту – 16 гадоў, самаму старэйшаму – 74.

Hавiны
Праваабаронца: Беларусь сёння можна ўжо лічыць таталітарнай дзяржавай
2024.04.05 23:32

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў