Кадыраўскі спецназ папоўніцца трыма тысячамі вагнэраўцаў


Тры тысячы былых байцоў прыватнай вайсковай кампаніі Вагнэра далучацца да чачэнскага спецназу «Ахмат». Пра гэта паведаміў кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў.

Найміт ПВК Вагнэра ў Беларусі.
Фота: modmilby / Telegram

Паводле яго, гэта стала вынікам перамоваў з кіраўніцтвам ПВК Вагнэра. Вырашана, што ў чачэнскі спецназ уступяць тысячы былых байцоў ПВК Вагнэра разам з камандзірам Раціборам.

«Міністэрства абароны РФ ужо вылучыла неабходную колькасць вакансіяў у складзе падраздзялення. У бліжэйшы час будуць вырашаны ўсе арганізацыйныя пытанні, і байцы змогуць пачаць выкананне аператыўна-баявых задач», – сказаў Рамзан Кадыраў.

Паводле яго, рашэнне аб уваходжанні ў склад спецназа «Ахмат» вагнэраўцаў «з’яўляецца стратэгічна важным крокам ва ўмацаванні абараназдольнасці краіны і павышэння эфектыўнасці нашага падраздзялення».

Нагадаем, што ў Беларусі застаецца некалькі соцень чалавек байцоў ПВК Вагнэра, якія працягваюць навучаць лукашэнкаўскія войскі. Арганізацыя «BELPOL» расказала аб намеры ўладаў легалізаваць знаходжанне ў Беларусі расейскіх баевікоў праз службу ў войску па кантракце. А «BYPOL» паведамляе, што ў вёсцы Цэль пад Асіповічамі будуюць дом для вагнэраўцаў.

Каментар
«Вупыру пастаянна патрэбная кроў». Як жыве пад кадыраўцамі і рыхтуецца да свабоды Чачэнія
2023.07.20 07:20

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў