З Беларусі паляцелі тры расейскія знішчальнікі МіГ-31К і два Су-30


З Беларусі ў Расею вярнуліся тры МіГ-31К Узброеных сілаў Расеі, што заставаліся ў нашай краіне больш чым сто дзён, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Знішчальнік Міг-31К. Крыніца: golosameriki.com

У Беларусі знішчальнікі былі з 13 снежня мінулага года – усяго 113 дзён. Раней тры МіГі прыляталі 16 кастрычніка 2022 года і прабылі ў Беларусі 46 дзён.

За гэты час МіГ-31К здзейснілі 39 вылетаў:

  • снежань (з 13 снежня) – 8 вылетаў;
  • студзень – 11 вылетаў;
  • люты – 9 вылетаў;
  • сакавік – 10 вылетаў;
  • красавік – 1 вылет.

Вядома, што ў аднаго са знішчальнікаў МіГ, які пакінуў Беларусь 6 красавіка, 25 снежня загарэўся рухавік на аэрадроме ў Мачулішчах.

Акрамя гэтага, 6 красавіка ў Расею таксама вярнуліся два знішчальнікі Су-30 ВКС РФ, што дыслакаваліся на аэрадроме ў Баранавічах.

Hавiны
«Беларускі Гаюн»: пашкоджаны А-50 з Мачулішчаў ляцеў на рамонт у Расею на мінімальнай вышыні
2023.03.03 19:29

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў