Пракурор просіць для палітзняволеных Валерыі Касцюговай і Таццяны Кузінай па 10 гадоў зняволення


У Менскім гарадскім судзе з 6 лютага разглядаюць справу палітзняволеных Валерыі Касцюговай і Таццяны Кузінай. Праз месяц з пачатку суда пракурор запрасіў для іх па 10 гадоў зняволення, паведамляе «Еўрарадыё». 

Валерыя Касцюгова і Таццяна Кузіна. Крыніца: spring96.org

Палітзняволеных абвінавачваюць у трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» – заклікі да санкцыяў);
  • арт. 357 («Змова з мэтаю захапіць уладу неканстытуцыйным шляхам»);
  • арт. 130 («Распальванне варожасці ці варажнечы»).

Справу вядзе суддзя Дзіна Кучук.

Валерыя Касцюгова – заснавальніца і рэдактарка сайту экспертнай супольнасці «Наше мнение», рэдактарка і аўтарка «Беларускага штогодніку» і кіраўніца групы экспертаў у справе маніторынгу «Беларусь у фокусе». Была затрыманая 30 чэрвеня 2021 года пасля ператрусу ў сваім доме, які праводзілі супрацоўнікі КДБ. Яе змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, адтуль перавялі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Таццяна Кузіна – сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання «Sympa», экспертка даследчага праекту «bipart», магістарка паліталогіі. Яе затрымалі ў Менску ў ноч на 29 чэрвеня 2021 года ў аэрапорце падчас праходжання пашпартнага кантролю на выезд з краіны: Таццяна збіралася ляцець у Тбілісі. Пазней з’явілася інфармацыя, што Кузіну затрымалі з нагоды распачатай крымінальнай справы. Яе таксама адвезлі ў ІЧУ на Акрэсціна, а праз некалькі дзён перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

Артыкулы
«Вывучае тэорыю малых сацыяльных груп на практыцы». Пра палітзняволеную Валерыю Касцюгову – дачка Настасся
2021.11.02 10:46

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў