Імпарт тавараў у Беларусь перавысіў экспарт на $ 2,5 млрд


Белстат апублікаваў звесткі пра вонкавы гандаль Беларусі таварамі ў студзені–лістападзе летась. З гэтай статыстыкі вынікае, што імпарт перавысіў экспарт на $ 2,5 млрд, хаця за той жа перыяд 2022 года сальда было дадатным.

Вагоны «Беларуськалію» ў Клайпедскім порце ў Літве.
Фота: Birių krovinių terminalas / bkt.lt

За 11 месяцаў летась Беларусь прадала за мяжу тавараў на $ 36,7 млрд, а купіла – на $ 39,2 млрд. У студзені–лістападзе 2022 года сальда было дадатным – $ 605,6 млн, цяпер жа яно адмоўнае – $ 2,5 млрд.

Імпарт расце ўтрая хутчэй, чымся экспарт: 5,7 % супраць 14,9 % год да года.

Пры гэтым заўважная прорва ў гандлі з краінамі СНД (тут галоўную ролю адыгрывае Расея) у параўнанні з астатнім светам. Экспарт у рэспублікі былога СССР вырас на 6 %, імпарт адтуль – на 2,2 %, сальда – дадатнае, амаль $ 3 млрд, павелічэнне год да года – на 45,2 %.

Затое гандаль з іншымі краінамі спрэс стратны для Беларусі: $ 17,3 млрд імпарту супраць $ 11,8 млрд экспарту. Адмоўнае сальда – амаль $ 5,5 млрд, а ў студзені–лістападзе 2022 года было $ 1,5 млрд. Экспарт у «дальнюю дугу» год да года павялічыўся на 5 %, а імпарт узляцеў на 36,2 %, і адмоўнае сальда вырасла амаль утрая.

Hавiны
Вонкавы гандаль Беларусі застаўся ў плюсе па выніках дзесяці месяцаў
2023.12.11 15:45

Што Беларусь так актыўна завозіць з краінаў па-за СНД, невядома, бо Белстат хавае гэтую інфармацыю. Пры гэтым эканамісты не выключаюць, што нашая краіна дапамагае Расеі абыходзіць санкцыі, і гэта істотна ўплывае на аб’ёмы вонкавага гандлю і выяўляецца ў статыстыцы.

Hавiны
Золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на $ 128,2 млн за месяц
2024.01.05 10:05

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў