Прадстаўнік Дзярждэпу ЗША пра візіт Святланы Ціханоўскай у Вашынгтон


5 снежня ў Кангрэсе ЗША пачаўся працэс стратэгічнага дыялогу з дэмакратычнымі сіламі Беларусі з удзелам Святланы Ціханоўскай. Наш карэспандэнт у Бруселі Аляксандр Сіліч запісаў каментар прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША Дэньела Сайзэка на палях сустрэчы міністраў замежных справаў дзяржаваў NATO, якая прайшла ў штаб-кватэры Альянсу 28–29 лістапада 2023 г.

– Прэзідэнт-элект Святлана Ціханоўская наведвае ЗША. Што б вы ёй параілі? Якія дзеянні зрабіць, каб узмацніць уплыў для стварэння так званага беларускага лобі ў ЗША і на што рабіць акцэнт?

– ЗША вітаюць ейны візіт. Я магу сказаць, што вельмі важна размаўляць з чальцамі Кангрэсу. Не толькі з адміністрацыяй прэзідэнта Байдэна. ЗША падтрымліваюць дэмакратычны рух у Беларусі. Вельмі важна размаўляць, напрыклад, з кангрэсменамі, рэспубліканцамі і дэмакратамі, каб растлумачыць сапраўдную сітуацыю ў Беларусі. Распавядаць, чаму важнае падтрыманне ЗША ў гэтай галіне.

 

Hавiны
Ціханоўская заклікала стварыць стыпендыі для беларусаў у Ейлаўскім універсітэце
2023.12.05 11:48

– Ёсць нейкая парада ці пажаданне, калі дэмакратычная Беларусь захоча стварыць беларускае лобі ў ЗША? Што яно павінна зрабіць?

– Я б сказаў, што ўрад ЗША і Кангрэс гатовыя слухаць усіх у свеце, хто хоча паказаць, чаму важна, каб палітыка ЗША падтрымлівала іх. Гэта таксама важная частка дэмакратычнага працэсу. Вядома, ёсць многія, хто шукае падтрымання ЗША, але я б сказаў, што датычыць Беларусі, тут, у Еўропе, важна, каб гэта быў народны рух за дэмакратыю і што ёсць лідары гэтага руху, якія могуць гаварыць за беларускі народ. Я думаю, што людзі ў ЗША і ў Адміністрацыі прэзідэнта Байдэна вельмі паважаюць лідара гэтага руху. Варта размаўляць як мага з вялікай колькасцю людзей у Вашынгтоне.

belsat.eu

Стужка навінаў