За пакінутыя дошкі на чыгунцы супраць 14-гадовага школьніка завялі крымінальную справу


Трое школьнікаў, старэйшаму з якіх 14 гадоў, а двум па 13 гадоў, сталіся фігурантамі крымінальнай справы за дошкі на чыгунцы, паведамляе УУС Менскага аблвыканкаму.

Фота: minobl_uvd/Telegram

У Менскае РУУС паступіла паведамленне ад дзяжурнай станцыі «Ратамка», што машыніст цягніка ўжыў экстранае тармажэнне праз дошкі на рэйках. На месца здарэння прыбылі міліцыянты.

У хадзе разбору на месцы міліцыянты ўстанавілі падазроных: дошкі паклалі трое школьнікаў 13 і 14 гадоў. Нібыта каб паглядзець, што будзе далей.

Крымінальная справа ўзбуджана ў дачыненні 14-гадовага хлопца. Адносна малодшых пачалі адміністратыўны працэс. Таксама разглядаюць пытанне аб прыцягненні да адказнасці бацькоў.

Фота: minobl_uvd/Telegram
Hавiны
СК распачаў крымінальныя справы праз гібель і траўмаванне рабочых на «Горадня Азоце»
2022.09.05 13:28

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў