Лідары Заходняй Афрыкі разглядаюць верагоднасць ваеннай аперацыі ў Нігеры


Пасля ваеннага перавароту ў Нігеры, лідары краінаў Заходняй Афрыкі запатрабавалі ад вайскоўцаў у Нігеры аднавіць законную ўладу. У адваротным выпадку прагучала, што ў Нігер суседнія краіны ўвядуць войскі. Час для вырашэння гэтага ўльтыматуму мінае ў нядзелю, піша Reuters.

Ваенныя Нігеру ў эфіры нацыянальнага тэлебачання. Крыніца: ORTN

Кіраўнікі абаронных ведамстваў краінаў Заходняй Афрыкі распрацавалі план ваенных дзеянняў, якія скіраваныя на аднаўленне абранага прэзідэнта Мухамэда Базума.

«Усе элементы, якія будуць уключаны ў любое магчымае ўмяшанне, былі прапрацаваныя, у тым ліку і неабходныя рэсурсы, тое, як і калі мы збіраемся разгарнуць сілы», – сказаў Абдэль-Фатау Муса, камісар Эканамічнай супольнасці дзяржаваў Заходняй Афрыкі па палітычных пытаннях, міру і бяспецы.

Раней краіны намагаліся вырашыць канфлікт у Нігеры праз перамовы, але вайскоўцы, якія ўчынілі пераварот, не пажадалі размаўляць.

Затрыманы ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі ў Ніамэі 63-гадовы Мухамэд Базум, які быў абраны ў 2021 годзе, заявіў у сваіх першых заўвагах пасля перавароту, што ён быў закладнікам і мае патрэбу ў дапамозе ЗША і міжнароднай дапамогі.

Агляд
«Кашмар для Захаду». Што значыць вайсковы пераварот у Нігеры і што ад таго беларусам
2023.07.27 17:49

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў