З’явіўся фотаздымак, як дэмантуюць помнік Ларысе Геніюш


Выданне «Народная Воля» апублікавала фотаздымак дэмантажу помніку Ларысе Геніюш у Зэльве. Бюст з пастаменту знялі людзі ва ўніформе камунальнікаў.

Працаўнікі здымаюць помнік Ларысе Геніюш.
Фота: Народная Воля

Чыноўнікі, праваслаўная царква да гэтага часу не паведамляюць, куды знік помнік Ларысе Геніюш у Зэльве. Бюст таемна знік з пастаменту 30 сакавіка. Выданне «Народная Воля» атрымала фотаздымак з дэмантажу помніка. Яго дэмантавалі людзі ва ўніформе камунальнікаў.

Вядома, што помнік належыць праваслаўнай царкве. Чыноўнікі з зэльвенскага райвыканкаму раней паведамлялі, што не маюць намеру дэмантаваць помнік Ларысе Геніюш. Інфаспецназаўка з Горадні Вольга Бондарава раней выступіла з патрабаваннем дэмантаваць гэты помнік, але мясцовыя ўлады не падтрымалі ейнай ініцыятывы.

Hавiны
Беларусы ў сацсетках выступілі супраць зносу помніка Ларысе Геніюш
2023.03.30 21:41

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў