Еўразвяз і ЕБРР нададуць дапамогу беларускаму бізнесу за мяжой


Беларускія ўладальнікі малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія перанеслі свой бізнес за межы Беларусі і Расеі, змогуць атрымаць дапамогу і паслугі ад Еўразвязу, якія будуць даступныя праз Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР).

Ілюстрацыйны здымак

Еўразвяз выдзеліць € 4 млн на падтрыманне беларускага бізнесу за мяжой, а ЕБРР будзе выкарыстоўваць гэтыя сродкі, каб дапамагчы малым беларускім кампаніям «адаптавацца да складанага асяроддзя новых рынкаў, дапамагчы ім інтэгравацца ў новыя ланцугі паставак і павысіць лічбавізацыю».

Новая ініцыятыва павінна ахопіць каля 270 перамешчаных беларускіх бізнесаў і кансультантаў, якія атрымаюць падтрыманне, абмен ведамі, навучальныя курсы, адаптаваныя да іх патрэбаў, практыкумы, семінары і сеткавыя імпрэзы.

«Мы разглядаем такія кампаніі як будучыню Беларусі як з пункту гледжання іх цэласнасці, так і дзелавой практыкі. Наш абавязак – дапамагчы гэтым нізавым прадпрыемствам, калі свет узрушаны геапалітычнымі нягодамі. Я ўпэўнены, што гэтае абавязацельства, якое падтрымліваецца ЕЗ, дапаможа ім стаць мацнейшымі ў гэтыя неспакойныя часы», – заявіў Матэа Патронэ, кіраўнічы дырэктар ЕБРР ва Усходняй Еўропе і на Каўказе.

ЕБРР прапануе дзве праграмы дапамогі. Праграма «Star Venture» дапаможа распаўсюдзіць падтрыманне для стартапаў малых і сярэдніх прадпрыемстваў у партнёрстве з мясцовымі акселератарамі. Праграма «Парады для малога бізнесу ў Беларусі» можа дапамагчы беларускім прадпрыемствам капіталам і інструментамі, неабходнымі для іх росту і развіцця.

Намеснік Генеральнага дырэктара ЕЗ у палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні Катарына Матэрнава сказала: «Я ганаруся тым, што Еўрапейскі звяз падтрымлівае беларускія малыя і сярэднія прадпрыемствы, якія пераехалі ў суседнія краіны, у рамках праекту «Парады для малога бізнесу ў Беларусі», які рэалізуецца Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця».

У красавіку 2022 года Рада кіраўнікоў ЕБРР прыняла рашэнне прыпыніць доступ Беларусі і Расеі да рэсурсаў банку ў адказ на ўварванне ва Украіну. Тым не менш, кампаніі з беларускімі акцыянерамі, якія перанеслі свой бізнес за межы Беларусі і жылі ў адной з эканомік, дзе працуе ЕБРР, усё яшчэ могуць разлічваць на дапамогу.

Аналітыка
Паміж вялізнымі стратамі і новымі рэаліямі. Хто пралабіюе інтарэсы беларускага бізнесу за мяжой?
2022.10.13 13:38

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў