У Магілёве на гарадскім вечары выпускнікоў выступяць расейскія Z-артысты


10 чэрвеня на плошчы Адзінства ў Магілёве для выпускнікоў зладзяць святочны канцэрт з удзелам расейскіх поп-зорак, якія падтрымалі агрэсію супраць Украіны.

«Падзея па мерках Магілёва будзе проста неверагоднай», – піша выданне «Могилев онлайн».

Павіншаваць выпускнікоў у Магілёве запрасілі расейскіх поп-зорак: спявачку Вольгу Бузаву, гурты «Прапаганда» і «Стрэлкі».

Вольга Бузава публічна падтрымала расейскую агрэсію супраць Украіны і наведала ў кастрычніку 2022 году акупаваны Данецк.

Гурт «Стрэлкі» наведваў Данбас яшчэ да пачатку поўнамаштабнага ўварвання, у 2017 годзе.

Гурт «Прапаганда» выступаў на канцэртах у падтрымку расейскіх вайскоўцаў, якія ваююць ва Украіне. Дзяўчаты жадалі расейскіх салдатам вярнуцца з фронту з перамогай і фатаграфаваліся на фоне вайсковай тэхнікі з сімволікай Z.

Астатнія ўдзельнікі магілёўскага «Зорнага выпускнога» – беларускія выканаўцы.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў