«Бензін даражэе, а таксі таннее». У Бабруйску таксоўцы зладзілі забастоўку


Ранкам 4 траўня кіроўцы службы «Яндэкс Go» зладзілі буйную забастоўку каля гандлёвага цэнтру «Карусель». Асноўнай прычынай забастоўкі стала зніжэнне тарыфаў, піша выданне bobr.by.

Забастоўка таксоўцаў у Бабруйску.
Фота: bobr.by

Таксоўцы з Бабруйску, якія працуюць у службе «Яндэкс Go», патрабуюць павялічыць кошты паездкі для пасажыраў. Каб данесці да кіраўніцтва кампаніі свае патрабаванні, кіроўцы зладзілі забастоўку.

Таксоўцы прызнаюцца, што вымушаныя працаваць нават па 16 гадзінаў, каб зарабіць сабе на жыццё. Адсюль, сцвярджаюць яны, праз вялікую стомленнасць і адбываецца вялікая колькасць аварыяў з удзелам кіроўцам кампаніі. Людзі вымушаныя выходзіць на змену кожны дзень.

У кампаніі «Яндэкс Go» лічаць, што тарыфы кампаніі аптымізавалі такім чынам, каб кампенсаваць рост коштаў на паліва і абслугоўванне аўтамабіляў, а з другога боку, сэрвіс намагаецца пакінуць даступным кошт паездак для пасажыраў.

Забастоўка кіроўцаў кампаніі ў Бабруйску ўжо не першая. Таксоўцы лічаць, што кампанія не дбае пра сваіх працаўнікоў і пагражаюць далей ладзіць кампаніі, каб іх голас пачулі.

Hавiны
10 раз за бягучы год вырастуць кошты на паліва
2022.05.04 19:51

belsat.eu

Стужка навінаў