Урад Беларусі падняў тарыфы на газ, цяпло і электраэнергію для насельніцтва


Савет міністраў Беларусі устанавіў новыя, больш высокія цэны на газ, цеплавую і электраэнергію для насельніцтва. Гэта прадугледжана адпаведнай пастановай.

Коммунальные услуги, счётчики, кошелёк, коммуналка, деньги, рубли, беларусский рубль, цены, стоимость, калькулятор

Як паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнет-партал, беларускі ўрад пастановай нумар 952 ад 30 снежня 2022 года падняў тарыфы на газ, цяпло і электраэнергію для насельніцтва.

Тарыфы на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з 1 чэрвеня па 31 мая ўключна павялічаны амаль на 13% з Br 21,9245 на Br 24,7187 за 1 Гкал.

За 1 куб.м прыроднага газу, які выкарыстоўваецца з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу, неабходна будзе выплаціць пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў з 1 студзеня па 31 мая ўключна — Br 0,1993, з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна — Br 0,2062. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў трэба будзе заплаціць — Br 0,5477.

Пры адсутнасці прыбораў індывідуальнага ўліку плата будзе спаганяцца па колькасці людзей ў кватэры. У залежнасці ад канфігурацы газавага абсталявання (пліта, воданагравальнік, ацяпляльны кацёл) тарыф устаноўлены ў памеры ад Br 4,38, да Br 12,6 на чалавека ў месяц.

Кошт балону звадкаванага газу вагой 21 кг у межах норм спажывання складзе Br 22,05, або Br 1,05 за 1 кг.

Што датычыцца электраэнергіі, то ў параўнанні з паказчыкам ліпеня 2022 года ў жылых дамах (кватэрах) аднаставачны тарыф вырас на 113% з Br 0,0981 да Br 0,209 за 1 кВт·гадз (для абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі), а для іншых — ён складзе Br 0,2459.

Паведамляецца таксама, што устаноўленыя тарыфы для дамоў, у якіх электрычная энергія выкарыстоўваецца для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з улікам наяўнасці прыбораў уліку, цэнтральных сістэм газазабеспячэння і іншых умоў, а таксама дыферэнцыраваныя тарыфы па двух і трох часовых перыядах.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў