Беларускія кіроўцы сталі радзей праходзіць тэхагляд


У 2022 годзе беларускія кіроўцы прайшлі дзяржтэхагляд 1,34 млн разоў, што на 15,8 % менш за паказнік 2021 года (1,59 млн дазволаў). Пра гэта паведамляе «Белтэхагляд». 

техосмотр, тэхагляд
З кастрычніка адсутнасць тэхагляду ў Беларусі пачалі вызначаць камеры фотафіксацыі.
Фота: «Белсат»

Кажучы пра вынікі 2022 годза, прадпрыемства «Белтэхагляд» 4 снежня паведаміла аб памяншэнні колькасці выдадзеных дазволаў на допуск транспартавых сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху. Пры гэтым 82,4 % ад агульнай колькасці дазволаў (1,1 млн дазволаў ) прыпала на фізічныя асобы.

Колькасць атрыманых дазволаў на допуск да дарожнага руху зніжалася ў Беларусі на працягу амаль усяго года. Толькі ў кастрычніку актыўнасць у атрыманні дазволаў вырасла на 15 % да ўзроўню кастрычніка 2021 года, падобная сітуацыя з яшчэ большым ростам назіралася і ў лістападзе.

Адна з прычынаў такога павелічэння ў тым, што з кастрычніка адсутнасць тэхагляду ў Беларусі пачалі вызначаць камеры фотафіксацыі. Першы раз кіроўца машыны з непройдзеным ТА атрымлівае папярэджанне, другі — штраф памерам 0,5 базавай велічыні, у наступныя разы — па дзве базавыя (з 1 студзеня 2023 года базавая велічыня складае 37 рублёў).

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў