За содні ў Беларусі здарылася 9 лясных узгаранняў. МНС папярэджвае аб надзвычайнай пажарнай небяспецы


Міністэрства лясной гаспадаркі ў сваім Telegram-канале паведаміла, што за содні ў Беларусі патушылі 9 лясных пажараў. Іх агульная плошча склала 3,5 гектара. Міністэрства надзвычайных сітуацыяў папярэдзіла пра пашырэнне тэрыторыі, дзе трывае рэжым надзвычайнай пажарнай небяспекі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Больш за ўсё лясных пажараў за мінулыя содні адбылося ў Гомельскай вобласці – шэсць. Два ўзгарання было на Берасцейшчыне і адно – у Менскай вобласці.

Як паведамілі ў міністэрстве лясной гаспадаркі, ад пачатку пажаранебяспечнага сезону ў лясах зафіксавана 225 пажараў. Іхная агульная плошча перавысіла 158 гектараў.

Мапа забаронаў на наведванне лясоў у Беларусі.
Фота: міністэрства лясной гаспадаркі / mlh.by

Тым часам міністэрства надзвычайных сітуацыяў выпусціла штармавое папярэджанне. Бліжэйшыя два дні амаль паўсюль у Гомельскай вобласці і месцамі ў іншых рэгіёнах захаваецца надзвычайная пажарная небяспека (V клас). Пасля выходных, 5 чэрвеня, гэты рэжым распаўсюдзіцца на Менск і большую частку Менскай вобласці.

Цяпер забароны або абмежаванні на наведванне лясоў дзеяць ва ўсіх 118 раёнах Беларусі.

Hавiны
У Гомельскай вобласці аб’яўлены чырвоны ўзровень пажарнай небяспекі
2023.05.30 11:04

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў