Рэджэп Таіп Эрдаган 3 чэрвеня прыняў прысягу ў Вялікім нацыянальным сходзе Турцыі і заступіў на пасаду прэзідэнта краіны, паведамляе Anadolu Agency.
Рэджэп Таіп Эрдаган стаў прэзідэнтам Турцыі ў трэці раз. Папярэднія разы ён абіраўся ў 2014 і ў 2018 гадах. Кіраваць краінай ён будзе пяць гадоў, да 2028 года.
На інаўгурацыі прысутнічалі прадстаўнікі 78 краінаў свету – каля двух дзясяткаў кіраўнікоў дзяржаваў, 13 прэм’ераў, спікеры парламентаў і прадстаўнікі міжнародных арганізацыяў.
Беларусь прадстаўляў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка.
Эрдаган перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў, які адбыўся ў Турцыі 28 траўня. Ён набраў 52,10% галасоў, ягоны супернік апазіцыйны лідар Кемаль Кылычдараглу – 47,90%.
У некаторых рэгіёнах Турцыі нязгодныя з вынікамі выбараў паспрабавалі правесці акцыі пратэсту, аднак паліцыя вадамётамі разагнала дэманстрантаў.
Марыя Міхалевіч belsat.eu