У «Белавія» зноў акцыя. Куды можна паляцець па проматарыфах


«Белавія» абвесціла распродаж квіткоў паводле тарыфу «Прома». Набыць іх можна з 3 да 7 красавіка і выкарыстаць да 31 траўня 2024 года.

Самалёт Boeing 737-800 у парку «Белавія».
Фота: holiday.by

Тарыф «Прома» будзе дзейнічаць на наступных кірунках:

  • Дубай
  • Калінінград
  • Сочы
  • Стамбул
  • Ташкент
  • Тбілісі

Набыць квіткі за спецыяльную цану можна як у адзін бок, так і туды і назад. Максімальны тэрмін перабывання ў пункце прызначэння для тарыфаў на маршруце туды і назад – адзін месяц.

Набыць квіткі са зніжкаю можна на сайце belavia.by і ў агентаў. Для пакупкі трэба абраць патрэбны маршрут і знайсці тарыф «Прома». Дазволеная камбінацыя тарыфнага брэнду «Прома» з іншымі даступнымі брэндамі. Калі квіткі камбінаваныя, да іх ужываюцца правілы абмену/вяртання тарыфнага брэнду «Прома».

Колькасць квіткоў паводле акцыі абмежаваная.

Hавiны
«Белавія» прыдумала свае чорныя спісы. Хто можа туды трапіць
2024.01.21 10:11

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў