Прэм’ер-міністар Беларусі расказаў, на што патрацяць 1,5 млрд долараў крэдыту ад Расеі. На ваенныя праекты – больш 10%


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка расказаў, на якія праекты будуць накіраваны 1,5 млрд долараў крэдыту ад Расеі. Раней паведамлялася, што Беларусі гэтыя грошы выдзяляюцца на арганізацыю вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі.

Раман Галоўчанка.
Фота: president.gov.by

Паведамляецца, што Беларусь мае неабходныя кампетэнцыі, але каб поўнасцю задаволіць патрэбнасці расейскага рынку пасля сыходу адтуль заходніх прадпрыемстваў. Дзеля гэтага Беларусі неабходна значна пашыраць свае вытворчыя пляцоўкі або мадэрнізаваць іх.

Цяпер, паводле слоў Рамана Галоўчанкі, ідзе працэдура верыфікацыі бізнес-планаў. Беларусь прапанавала расейскаму боку больш за дзясятак імпартазамяшчальных праектаў.

«Толькі два праекты ўжо прыняты. Гэта БелАЗ і яшчэ адзін. Прыкладна 1,2 млрд долараў – гэта грамадзянскія праекты. І яшчэ каля 200 млн долараў – ваенныя. Гэта будзе мікраэлектроніка ў асноўным. Практычна ўсе праекты – гэта машынабудаванне», – расказаў прэм’ер-міністр.

У Міністэрстве прамысловасці ўдакладнілі, што другі прыняты праект – вытворчасць «Амкадорам» лесапрамысловай тэхнікі. «Калі раней рынак быў даволі насычаным, то сёння кампанія «Амкадор» зʼяўляецца адзіным вытворцам на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы», – адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічных сувязей Міністэрства прамысловасці Ягор Чарняўскі.

У пачатку кастрычніка прэмʼер-міністр Раман Галоўчанка казаў, што Беларусь да канца года з выкарыстаннем расейскіх крэдытных сродкаў плануе запусціць сем праектаў на $ 330 млн «у асноўным у сферы машынабудавання». Ён адзначыў, што сума крэдыту складзе $ 1,5 млрд у эквіваленце, але, «магчыма, будзе яшчэ большай».

Hавiны
Беларусь працягне выплачваць даўгі заходнім краінам у беларускіх рублях
2022.10.31 12:25

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў