Паўла Знаўца затрымалі ў ягонай кватэры 30 верасня, паведаміў хтосьці на ягонай асабістай Facebook-старонцы. Сцвярджаецца, што ён цяпер у ізалятары на Акрэсціна, а ў панядзелак можа адбыцца суд.
Прычыны затрымання Паўла Знаўца не паведамляюцца.
Знавец быў дэпутатам Вярхоўнага савету Беларусі XIII склікання, разагнанага Аляксандрам Лукашэнкам у 1996 годзе. Апошнім часам Знавец не вёў палітычнай публічнай дзейнасці – хіба што да 2020 года ўдзельнічаў у імпрэзах праваабаронцаў і Беларускай сацыяльна-дэмакратычнай партыі (Грамада), а ў сваім відэаблогу расказваў пра падарожжы па Палессі і спяваў пад гітару.
Алесь Наваборскі belsat.eu