У Наваполацку дзяўчына правяла антываенную акцыю на школьнай лінейцы – яе затрымалі


Падчас школьнай лінейкі ў гімназіі №1 Наваполацку 1 верасня затрымалі дзяўчыну, якая выйшла на антываенную акцыю падчас выступу вайскоўцаў.

Як паведамляе Youtube-канал «Stranaforlife», на лінейцы было выступленне людзей у вайсковай форме пад чырвоным сцягам з літарай «V», гучалі гукі стрэлаў, што палохала дзяцей. Адна дзяўчына выйшла да выступоўцаў з паднятымі ўверх рукамі са знакам «Victory».

Пасля гэтага дзяўчына была затрыманая міліцыяй, яе павялі ў невядомым накірунку.

Сыходзіла дзяўчына пад апладысменты людзей.

Артыкулы
За жнівень у «пратэсных» крымінальных справах асуджана як мінімум 98 чалавек
2022.09.02 13:02

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў